Супольнасць салезіянаў у Беларусі са смуткам паведамляе, што 6 жніўня ва ўзросце 53-х гадоў адышла ў вечнасць Іна Ляшнеўская, мама нашага сабрата кс. Артура Ляшнеўскага SDB, вікарыя парафіі св. Міхала Арханёла і адказнага за салезіянскі моладзевы Цэнтр у Смаргоні.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 8 жніўня ў 13.00 у в. Вішнева (Валожынскі р-н) у парафіяльным касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…