Пошук

06.08.2020 12:12   Catholic.by

Дэкрэт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
аб зацвярджэнні новых заклікаў у Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі

Ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, 20 чэрвеня, Папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) тры новыя заклікі: Mater misericordiae, Mater spei і Solacium migrantium.

Гэтым дэкрэтам Канферэнцыя Біскупаў зацвярджае пераклад на беларускую мову новых заклікаў з мэтаю іх літургічнага ўжытку, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

Першы заклік «Маці міласэрнасці» (Мater misericordiae) дададзены ў літаніі пасля закліку «Маці Касцёла», другі — «Маці надзеі» (Mater spei) — пасля закліку «Маці ласкі Божай» і трэці — «Палёгка мігрантаў» (Solacium migrantium) — пасля закліку «Прытулак грэшных».

Мінск, 6 жніўня 2020 г.
Свята Перамянення Пана

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Біскуп Юзаф Станеўскі
Генеральны сакратар ККББ

  • Тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) на беларускай мове, дапоўнены новымі заклікамі, ТУТ>>>
  • Версія для друку ТУТ>>>
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.