Пошук

26.06.2020 18:57   Grodnensis.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 26 чэрвеня на 95-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, які быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі.

Праграма пахавальных абрадаў:

29 чэрвеня, панядзелак

  • 18.00 — унясенне цела ў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (вул. Цэнтральная, 26)
  • 19.00 — св. Імша (пасля Імшы — магчымасць індывідуальнай малітвы да 22.00)

30 чэрвеня, аўторак

  • 11.00 — пахавальная св. Імша ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (вул. Цэнтральная, 26)

Пасля св. Імшы адбудзецца абрад апошняга развітання і пахаванне спачылага на прыкасцёльных могілках.

Юзаф Трубовіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г.

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбінскага 30 верасня 1956 г. Пасля пасвячэння 20 гадоў нёс служэнне ў Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францішканскім касцёле.

У 1988–1992 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а ў наступныя сем гадоў — пробашчам катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

З 1999 г. з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 27.06.2020 14:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа