Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 12 чэрвеня адышоў у вечнасць Міхал Барысюк, тата ксяндза Яўгена Барысюка, пробашча парафіі Святой Сям’і ў Верцялішках і парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Андрэя Баболі ў Казловічах (дэканат Гродна-Усход).
Святая Імша за спачылага Міхала адбудзецца 15 чэрвеня ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. Пачатак а 11-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…