Пошук

10.06.2020 08:48   Паводле: Grodnensis.by

9 чэрвеня ў Чэнстахове (Польшча) на 87-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Леон Вітэк OMI, які доўгі час служыў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай) каля Гродна (Сапоцкінскі дэканат).

Святара ўспамінае інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by.

Леон Вітэк нарадзіўся 23 сакавіка 1934 г. у сям’і Станіслава і Саламеі Віткаў у Вялікапольскім ваяводстве непадалёк ад Кратошына. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 18 сакавіка 1962 г. з рук арцыбіскупа Антонія Бараняка ў законніцкай супольнасці Місіянераў аблатаў Марыі Беззаганнай. Пасля пасвячэння служыў у некалькіх парафіях у Польшчы.

У 1995 г. распачаў служэнне ў Беларусі. Да 2014 г. кс. Леон быў пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай) Сапоцкінскага дэканату.

Шмат гадоў руплівы святар кожную пятніцу служыў у канфесіянале студэнтам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Ксёндз Леон застаўся ў памяці вернікаў як уважлівы і міласэрны спаведнік, заўсёды гатовы дапамагчы вырашыць духоўныя праблемы, адданы пастыр, айцец з добрым сэрцам і нязгаснай усмешкай на твары.

Вечны супакой дай яму, Пане…

Абноўлена 10.06.2020 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця