Пошук

08.06.2020 13:50   Catholic.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 8 чэрвеня адышоў у вечнасць Станіслаў Казлоўскі, тата ксяндза Андрэя Казлоўскага, пробашча парафіі святога Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы (Бераставіцкі дэканат).

Пахаванне спачылага адбудзецца ў сераду 10 чэрвеня ў 11.00 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 08.06.2020 14:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа