Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 17 мая ва ўзросце 93 гадоў адышла ў вечнасць Леанарда Крыштопік, мама ксяндза Тадэвуша Крыштопіка, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (дэканат Гродна-захад).
Пахавальная святая Імша адбудзецца 19 мая ў 12.00 у парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы.
Ксёндз Тадэвуш Крыштопік запрашае святароў да супольнай малітвы падчас святой Імшы 18 мая а 19-й гадзіне або 19 мая а 12-й гадзіне.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…