Пошук

14.04.2020 11:44   Тэкст і фота: Дар’я Семянько / Catholic.by

У магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбыліся велікодныя святыя Імшы, цэлебрацыю якіх узначаліў Біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

У сваёй гаміліі падчас Пасхальнай вігіліі іерарх прыгадаў, што дзве ночы асвятляюць хрысціянскі год: ноч Божага Нараджэння і Пасхальная ноч. І хоць гэта дзве прыгожыя і важныя падзеі, ноч Уваскрасення Пана больш таямнічая:

«Таму што Хрыстус уваходзіць у Нябеснае Жыццё. А што такое Неба? Мы ніколі там не былі! Не былі, таму што Хрыстус прамянее Божай славай, а мы яшчэ не маем досведу гэтай славы: усё гэта застаецца для нас вельмі таямнічым, як і гэтая яркая ноч Уваскрасення. Другая ноч».

Біскуп адзначыў, што дзве ночы ў жыцці Хрыста адпавядаюць двум нараджэнням у нашым жыцці.

Гэта нараджэнне для зямнога жыцця і нараджэнне для Божага:

«Што зрабіў у нас хрост? Ён зрабіў з нас Божых дзяцей: гэта наша пакліканне, гэта выбар Бога, які палюбіў нас вечнай любоўю, выбраў нас і паклікаў нас. Такім чынам, як Бэтлеемская ноч уся скіраваная на Пасхальную ноч — таму што Хрыстус нарадзіўся, каб уваскрэснуць і выйсці пераможцам з магілы, — так наша нараджэнне для зямнога жыцця ўсё скіравана на нашае нараджэнне для Божага жыцця, бо менавіта для гэтага мы былі створаны, збаўлены, адкуплены».

Напрыканцы гаміліі біскуп прыгадаў, што з хростам мы пакліканыя жыць у Божым доме:

«Дом Божы — гэта Касцёл, Яго адукацыя — гэта Евангелле, Яго мова — гэта міласэрнасць. Будзем маліцца, жыць, любіць».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа