Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што адышла ў вечнасць святой памяці Элеанора Амяльчэня, маці ксяндза Аляксандра Амяльчэні, святара Віцебскай дыяцэзіі, дырэктара Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Элеанора Амяльчэня належала да браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Працяглы час змагалася з хваробамі. Пахаванне адбудзецца на могілках у Далёкіх, што на Браслаўшчыне.
Падрабязнасці будуць паведамлены пазней.
«Выказваем шчырыя спачуванні ксяндзу Аляксандру Амяльчэні з прычыны смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго закранула гэтая смерць», — дадае канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч. Да словаў святара далучаецца таксама рэдакцыя парталу Catholic.by.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…