Пошук

03.04.2020 22:24   Паводле: Grodnensis.by
Ксёндз Алег Дуль / Grodnensis.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 3 красавіка на 47-м годзе жыцця раптоўна адышоў у вечнасць ксёндз канонік Алег Дуль, пробашч парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску і дэкан Ваўкавыскага дэканату.

Днём раней, 2 красавіка, памёр бацька святара Станіслаў Дуль.

Праграма жалобных цэлебрацый

Нядзеля, 5 красавіка

  • 17.00 — цела спачылага святара будзе ўнесена ў парафіяльны касцёл святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску. Святой памяці ксёндз канонік Алег Дуль прысвяціў сваё жыццё будаўніцтву гэтай прыгожай святыні і стварэнню парафіяльнай супольнасці, вернікі якой у гэтыя дні адчуваюць сябе асірацелымі.
  • 18.00 — святая Імша з нешпарамі за супакой душы памерлага. На цэлебрацыю запрашаюцца святары дэканату і ўсе, хто жадае і мае магчымасць далучыцца.

Панядзелак, 6 красавіка

  • 12.00 — распачнецца пахавальная святая Імша, пасля якой адбудуцца абрады апошняга развітання і пахаванне спачылага пробашча на прыкасцёльным цвінтары.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 05.04.2020 17:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа