Пошук

03.04.2020 12:08   Catholic.by

У кожную першую суботу месяца ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах цэлебруецца святая Імша ў інтэнцыі Беларусі, трансляцыя якой будзе весціся на «Радыё Марыя».

Пачатак святой Імшы ў 18.30. Пасля Эўхарыстыі, у 19.30, адбываецца малітва на ружанцы.

У суботу 4 красавіка святая Імша за Беларусь будзе цэлебравацца перадусім у інтэнцыі выбаўлення ад эпідэміі каранавірусу.

У Бялынічах, што непадалёк ад Магілёва, знаходзіўся адзін з найбольш вядомых на тэрыторыі нашай краіны Марыйных санктуарыеў і цудадзейны абраз Маці Божай Бялыніцкай, каранаваны папскімі каронамі 20 верасня 1761 года.

Хоць з часу Другой сусветнай вайны і да сённяшняга дня месцазнаходжанне святыні невядомае, культ Маці Божай Бялыніцкай, якая ўшаноўваецца як Каралева Беларусі, у нашыя дні адраджаецца. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з дазволу Святога Пасаду дадала заклік «Каралева Беларусі» ў Ларэтанскую літанію.

Вернікі парафіі Маці Божай Бялыніцкай на чале са сваім пробашчам ксяндзом Юзафам Сярпейкам запрашаюць братоў і сясцёр далучацца да супольнай малітвы ў інтэнцыі духоўнага аднаўлення Беларусі і вяртання нашага народа да яго духоўных каранёў.

Маці Божая Бялыніцкая, Каралева Беларусі, маліся за нас!

Абноўлена 03.04.2020 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця