Як са спасылкай на курыю Тарнаўскай дыяцэзіі (Польшча) паведаміла курыя Віцебскай дыяцэзіі, 24 лютага на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Уладзіслаў Мрувка, які пэўны час служыў у Беларусі.
З 2008 па 2012 год святар нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі. Ён быў катэхетычным візітатарам і выконваў абавязкі вікарыя ў парафіях Святой Тройцы ў Глыбокім, святога Антонія Падуанскага ў Паставах і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.
Пахаванне кс. Уладзіслава Мрувкі адбудзецца 27 лютага ў мясцовасці Чарны Паток у Польшчы.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…