Пошук

17.02.2020 11:26   Catholic.by
Фота www.sb.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 17 лютага на 36-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Павел Барысевіч, адміністратар парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат).

Праграма развітання:

  • у аўторак 18 лютага а 10-й гадзіне цела спачылага святара будзе дастаўлена ў парафіяльны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні, дзе ў 15.00 адбудзецца развітальная святая Імша. Пасля Імшы цела будзе дастаўлена на радзіму спачылага ў Старыя Васілішкі (пераезд каля 1–1,5 гадзіны)
  • у сераду 19 лютага ў 12.00 адбудзецца пахавальная святая Імша ў касцёле святых Пятра і Паўла, развітанне і пахаванне на парафіяльных могілках у Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).

Вечны адпачынак дай яму, Пане...

Абноўлена 17.02.2020 12:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.