Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 16 лютага на 75-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Жукоўскі, тата сястры Яніны Жукоўскай MChR, якая нясе служэнне пры парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.
Пахаванне спачылага адбудзецца ў панядзелак 17 лютага ў касцёле св. Юрыя ў Паланэчцы (Баранавіцкі заходні дэканат).
Пачатак пахавальнай св. Імшы — 13.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…