Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 4 лютага ва ўзросце 73-х гадоў адышла ў вечнасць Марыя Волчак, маці сястры Клары Волчак, назарэтанкі, якая працуе пры мінскай парафіі святога Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ.
Пахавальная святая Імша адбудзецца ў чацвер 6-га лютага ў касцёле Св. Тэрэзы ад Езуса ў г. Шчучын (вул. Савецкая, 1), пачатак а 11.00.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…