Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 17 студзеня адышоў у вечнасць Рамуальд Пузына, тата ксяндза каноніка Яна Пузыны, пробашча парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.
Пахаванне спачылага адбудзецца ў панядзелак, 20 студзеня, у Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).
Пахавальная святая Імша ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах распачнецца а 13-й гадзіне.
Вечны супакой дай яму, Пане...