Пошук

29.12.2019 12:03   Тэкст: Уладзіслаў Валаховіч / Фота: Станіслаў Валаховіч / Catholic.by

28 снежня, у свята святых Немаўлят, мучанікаў, у Магілёве адбылася аплаткавая сустрэча Біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з абаронцамі жыцця з дабрачыннага фонду «».

У гаміліі падчас святой Імшы біскуп параўнаў сучасных прыхільнікаў абортаў, кантрацэпцыі і ЭКА да караля Ірада, які дзеля сваіх карыслівых мэтаў не спыніўся перад забойствам дзяцей. Іерарх падкрэсліў, што тым больш важным з’яўляецца служэнне абаронцаў жыцця, якія супрацьстаяць сучасным Ірадам, распаўсюджваючы Евангелле жыцця.

Пасля Імшы валанцёры ў офісе фонду «Адкрытыя сэрцы» за кубкам гарбаты падзяліліся сваімі радасцямі і смуткам, якія давялося перажыць у адыходзячым годзе.

Найбольш эмоцый выклікаў збор больш за 50 тысяч подпісаў у абарону традыцыйнай сям'і, але не абмінулі ўвагай і новы праект «Школа для дзяўчынак», які распачаўся ў верасні і цяпер актыўна развіваецца.

Як аказалася, сёння ёсць вялікі попыт на тое, каб вучыць дзяўчынак паводзіць сябе як сапраўдныя дзяўчынкі, асвойваць высакародныя манеры, культуру мовы, спевы, каліграфію, бальны танец і рукадзелле — адным словам, вучыцца жаноцкасці і будучаму мацярынству.

Сёння ўсё часцей чалавек спрабуе схавацца, пазбегнуць жывых зносін, пагрузіцца ў свой свет і заставацца ў сваёй зоне камфорту. Аплаткавыя сустрэчы — прыгожая каталіцкая традыцыя, вельмі важная, як і іншыя добрыя традыцыі, якія збіраюць нас разам. Гэта выдатная магчымасць сустрэцца і сказаць нешта добрае адзін аднаму, пагаварыць, разам памаліцца. Гэты жывы кантакт, сапраўдныя, а не віртуальныя размовы ў сацыяльных сетках ствараюць магчымасці для руху наперад, для пераадолення абыякавасці і духоўнай стомленасці.

Абноўлена 09.01.2020 12:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця