Пошук

23.12.2019 11:20   Тэкст: кс. Юзаф Сярпейка / Catholic.by

21 снежня, у Чацвёртую нядзелю Адвэнту, адбылася першая пасля доўгага перапынку святая Імша ў парафіі святога Юзафа ў Круглым, што на Магілёўшчыне.

Да гэтай пары душпастырскую апеку ў парафіі ажыццяўлялі святары з Талачына ў Віцебскай дыяцэзіі, а яшчэ раней душпастыры іншых парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Між іншым вельмі працяглы час служыў жыхарам Круглага ксёндз Аляксандр Багдановіч.

Парафія святога Юзафа ў Круглым вельмі маладая. Яе стварэнне прыпадае на 1994 год, да чаго прычыніўся святой памяці кардынал Казімір Свёнтэк.

Перад гэтым тэрыторыя сённяшняй парафіі св. Юзафа належала ў розныя часы гісторыі нашай Бацькаўшчыны да іншых парафій. Такім чынам, яна ўваходзіла ў склад парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах (XVII–XIX стст.), а таксама парафіі святога Антонія Падуанскага ў Талачыне.

Хоць і малымі крокамі, аднак парафія развіваецца, людзі маюць жаданне маліцца разам. Усіхе жыхароў Круглага і ваколіц, хто жадаў бы далучыцца, запрашаюць да супольнай малітвы.

Святая Імша праводзіцца з добразычлівасці і гасціннасці паасобных парафіянаў у іх дамах.

Падрабязная інфармацыя ў кс. Юзафа Сярпейкі, пробашча з Бялынічаў, які ўдзяляе сакрамэнты вернікам парафіі ў Круглым.

Тэлефон:
+375 29 570 85 87

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа