Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 10 снежня на 63-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Мечыслаў Гроць, тата сястры Марыяны Гроць CSFFM, якая нясе служэнне пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Варапаеве.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 11 снежня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…