Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 19 лістапада на 94-м годзе жыцця адышоў у вечнасць святой памяці Станіслаў Саламон, тата ксяндза Яна Саламона, дэкана Ляхавіцкага, пробашча парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах, шматгадовага выкладчыка і былога рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.
Пахавальная святая Імша і развітанне са святой памяці Станіславам Саламонам адбудзецца 22 лістапада ў 13.00 у парафіяльным касцёле святога Максімільяна Кольбэ ў горадзе Здуньска Воля (Польшча).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…