Пошук

12.11.2019 18:00   Тэкст: Віталій Сямёнаў / Фота: Аляксей Ціхан / Catholic.by

Падчас актавы малітваў за памерлых студэнты першага курсу Вышэйшай духоўнай семінарыі, які дзейнічае ў Мінску, разам з выкладчыцай польскай мовы Марынай Быльновай праявілі ініцыятыву, каб прыбраць могілкі.

Сваю ініцыятыву яны патлумачылі тым, што ўрачыстасць Усіх Святых прайшла, а некаторыя могілкі засталіся ўвогуле непрыбранымі. Таму семінарысты наведалі Кальварыйскія могілкі ў Мінску і прыбралі іх, наколькі змаглі.

Таксама гэта стала для іх добрай нагодай прыгадаць аб тым, што трэба памятать пра ўсіх, хто ўжо адышоў у жыццё вечнае, і клапаціцца пра стан сваёй душы.

Як гаворыцца ў Святым Пісанні: «А пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні анёлы нябесныя, ні Сын, а толькі Айцец» (Мц 24, 36).

Акрамя таго, семінарысты разам з усімі, хто дапамагаў прыбіраць могілкі, памаліліся за людзей, якія спачываюць на іх.

Абноўлена 12.11.2019 18:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця