Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 29 кастрычніка на 82-м годзе зямнога жыцця адышоў у вечнасць Валерый Гракаў, тата дыякана Міколы Гракава, супрацоўніка парталу Catholic.by.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 30 кастрычніка ў 12.30 у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр-т Незалежнасці, 44-А).
Рэдакцыя Catholic.by выказвае сардэчныя спачуванні свайму супрацоўніку і моліцца аб вечным супакоі для яго таты.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…