Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 1 кастрычніка ва ўзросце 91 года адышоў у вечнасць Ян Пытэль, бацька ксяндза Станіслава Пытэля CSMA, пробашча парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Васілішках (Шчучынскі дэканат).
Пахавальная святая Імша адбудзецца 3 кастрычніка ў 11.30 у парафіяльным касцёле св. Максімільяна Марыі Кольбэ ў Вульцы Градзіскай (Wólka Grodziska 128а, Польшча).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…