Пошук

24.09.2019 09:16   Паводле: kasciol.by / Фота: Аляксандр Храмко, horki.info

21 верасня ў Горках адбылося свята тытулу парафіі Маці Божай Бялыніцкай. Па традыцыі, якая склалася тут у мінулыя гады, яно праходзіць у суботу бліжэй да 20 верасня — даты каранацыі Бялыніцкай іконы папскімі каронамі, якая адбылася ў 1761 годзе.

Як паведамляе інтэрнэт-старонка парафіі, сёлета наведаць горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі, нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама з Мінска, Оршы, Віцебска і іншых мясцін.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначаліў Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

У гаміліі іерарх звярнуў увагу на словы Багародзіцы ў Святым Пісанні і заахвоціў менавіта з дапамогаю гэтых слоў, просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, развіваць сваё духоўнае жыццё, няглядзячы на розныя праблемы і цяжкасці.

На заканчэнне Імшы ўсе разам папрасілі заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе над магілёўскаю зямлёю, аб адраджэнні веры і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Хрыстоваму Крыжу.

Працягам святкавання сталі сумесны пачастунак і знаёмства са станам прац, якія мясцовыя вернікі на чале са сваім душпастырам кс. Андрэем Кеўлічам супольнымі намаганнямі вядуць для таго, каб яшчэ прыгажэйшаю стала іх маладая каталіцкая святыня, а таксама каб добраўпарадкаваць прылеглую да яе тэрыторыю.

Абноўлена 24.09.2019 09:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.