Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 17 верасня ва ўзросце 82 гадоў адышоў у вечнасць Міхаіл Лазар — бацька ксяндза Уладзіслава Лазара, пробашча парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Камень Валожынскага дэканата.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 19 верасня а 12-й гадзіне ў касцёле Божага Цела ў п. Беразінскае (Маладзечанскі дэканат).
Даручаем памерлага Міхаіла Божай міласэрнасці.