Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 15 верасня на 80-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Лабан, тата ксяндза Станіслава Лабана, пробашча парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях (Радунскі дэканат).
Пахавальная святая Імша за спачылага Станіслава адбудзецца 17 верасня ў 12.00 у парафіяльным касцёле ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…