Законная супольнасць Сясцёр школьных Нотр-Дам у Беларусі са смуткам паведамляе, што 12 верасня ва ўзросце 74-х гадоў адышоў у вечнасць Антоній Трацяк, тата с. Мірыям Трацяк SSND, якая нясе служэнне пры парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы (Гродзенская дыяцэзія).
Пахавальная св. Імша адбудзецца 13 верасня ў 15.00 у касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску (вул. К. Маркса, 25).
Вечны супакой дай яму, Пане…