Пошук

09.09.2019 16:06   Тэкст і фота: Aндрэй Юхнік / Grodnensis.by

8 верасня ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў паслугу лектарату студэнту гэтай семінарыі.

Семінарыст чацвёртага курсу Віталій Гурэц такім чынам стаў яшчэ на адну прыступку бліжэй да святарства.

Лектарат з’яўляецца ўстаноўленай Касцёлам паслугай, якую могуць выконваць свецкія вернікі, чытаючы тэксты Святога Пісання падчас святой Імшы. У межах фармацыі будучых святароў паслуга лектарату з’яўляецца важным этапам падрыхтоўкі да святарскага служэння.

З моманту прыняцця гэтай паслугі семінарыст можа абвяшчаць жыццядайную моц Святога Пісання з амбоны падчас Эўхарыстыі. Гэта таксама накладае на яго асаблівую адказнасць і заданне чэрпаць з Божага слова веру і адвагу, каб ператвараць яго ў жыццё праз годнае выкананне штодзённых абавязкаў.

Абноўлена 09.09.2019 17:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця