20 чэрвеня, ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста, у парафіі Божага Цела ў Мінску з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага адзначаць парафіяльны адпуст.
Угэты дзень урачыстыя святыя Імшы ў сталічнай парафіі Божага Цела будуць цэлебравацца ў 9.00, 12.00 і 19.00.
А 19-й гадзіне цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які ўдзеліць групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі.
Адрас: г. Мінск, вул. Герасіменкі, 6/1.