27 кастрычніка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (вул. Леніна, 34) адбудзецца сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі.
Тэма сустрэчы – «Пагроза ідэалогіі гендар сучаснаму маладому хрысціяніну».
Праграма:
10.00 – рэгістрацыя і пачатак сустрэчы
11.00 – прэзентацыя моладзі з розных парафій
12.30 – канферэнцыя
13.30 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 – канферэнцыя ў групах
16.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Споведзь
17.30 – святы Ружанец (падчас адарацыі)
18.00 – святая Імша
20.00 – канцэрт
21.30 – вячэрняя малітва і благаслаўленне
Ёсць магчымасць начлегу для моладзі з іншых гарадоў. Для гэтага патрэбна да 25 кастрычніка зарэгістравацца і пазначыць пра неабходнасць пераначаваць, або паведаміць арганізатарам па тэлефоне.
Умовы ўдзелу:
- абавязковая электронная рэгістрацыя
- падрыхтоўка прэзентацыі парафіі або горада
- ахвяра (5 р.) па магчымасці
Арганізатары сустрэчы гарантуюць добры малітоўны настрой, цёплую сяброўскую атмасферу, магчымасць пераначаваць, праславіць Бога спевам і займець новых сяброў.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:
кс. Антон: +375 29 826 07 99 (Viber)
Аня: +375 29 525 23 70 (Viber)
Косця: +375 29 861 76 71 (Viber)