Пошук

25.08.2018 10:16   Catholic.by

26 жніўня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе развітаюцца са шматгадовым кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM і прывітаюць новапрызначанага пробашча парафіі кс. Дзмітрыя Дубовіка.

З гэтай нагоды цэлебрацыю св. Імшы перад цудатворным абразом Багародзіцы ў будслаўскай базыліцы а 12-й гадзіне ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Дэкан Мядзельскі кс. канонік Багуслаў Маджэеўскі запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у гэтай падзеі, якая распачынае новы этап гісторыі будслаўскага санктуарыя.

Абноўлена 25.08.2018 10:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.