5 жніўня ў гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя адбудзецца ўрачыстасць на ўшанаванне Маці Божай Кангрэгацкай, якую называюць таксама Студэнцкай.
Цудатворны абраз, змешчаны ў правай бакавой капліцы святыні, належыць да іканапіснага тыпу Маці Божай Снежнай. Сённяшняя гродзенская катэдра, у якой захоўваецца абраз, калісьці была касцёлам Ордэна езуітаў, пры якім дзейнічаў езуіцкі калегіум — папярэднік сучасных універсітэтаў.
Невялікі па памерах абраз Багародзіцы, перад якім студэнты калегіума часта прасілі Яе матчынага заступніцтва для таго, каб добра здаць экзамены, атрымаў назву Маці Божай Студэнцкай.
Святкаванні сёлета распачнуцца ўжо напярэдадні — 5 жніўня. У праграме запланавана начное чуванне, дзе для паасобных парафій з Гродна адведзены свой час.
Праграма ўрачыстасці
4 жніўня, субота
- 19.00 — св. Імша
- 20.00 — распачацце адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец з разважаннем Радасных таямніцаў (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы)
- 21.00 — Апэль. Час на выказванне ўласных просьбаў і малітваў
- 22.00 — Ружанец з разважаннем Балесных таямніцаў (парафія Адшукання Святога Крыжа, Пабернардынскі касцёл)
- 23.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай)
5 жніўня, нядзеля
- 00.00 — працэсія са свечкамі і св. Імша
- 01.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (душпастырства моладзі OPEN)
- 02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна-Дзевятоўка)
- 03.00 — гадзіна міласэрнасці (парафія Божай Mіласэрнасці, Гродна-Вішнявец)
- 04.00 — Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніцаў (парафія св. Юзафа, Гродна)
- 05.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06.00 — Ружанец з разважаннем Таямніцаў святла (парафія Маці Божай Анёльскай, гродзенскі францішканскі касцёл)
- 06.45 — заканчэнне адарацыі
- 07.00, 09.00, 10.30 — св. Імша
- 12.00 — галоўная адпустовая св. Імша, падчас якой адбудзецца адкрыццё і асвячэнне адноўленага бакавога алтара Маці Божай Ружанцовай (узначаліць Гродзенскі ардынарый біскуп Аляксандр Кашкевіч)
- 15.00, 19.00, 21.00 — св. Імша