Пошук

05.07.2018 16:49   Catholic.by

З  26 ліпеня па 7 жніўня салезіяне ксяндза Боско запрашаюць хлопцаў ва ўзросце ад 14 гадоў прыняць удзел у летніку, прысвечаным разважанню над пакліканнем.

Падчас летніку юнакі змогуць пазнаёміцца з братэрскай атмасферай жыцця ў супольнасці; паслухаць канферэнцыі на тэму распазнання паклікання і жыцця ім; прыняць удзел у сумеснай малітве і духоўных практыкаваннях, гульнях і цікавых сустрэчах.

Летнік пройдзе на тэму «Леў і Баранак». Гэтыя дзве жывёлы — два найбольш яскравыя сімвалы Хрыста ў Бібліі.

Езус — Леў: Кароль і Валадар, адважны і незалежны, мужны абаронца слабых, адказны за сваё слова, ваяр Божай волі, поўны спакою і ўнутранай раўнавагі, справядлівы суддзя, пераможца.

Езус — Баранак: малады і нявінны, чысты целам і думкамі, лагодны і поўны любові, пакорны і цярплівы, ахвяра за ўсіх нас.

Мець у сэрцы «льва» і «баранка» — гэта гармонія Божага мужчыны, пакліканага Богам для выканання асаблівай місіі.

На аснове гэтых сімвалаў хлопцам будзе прапанавана разважанне над сваім жыццём і пакліканнем.

Месца правядзення летніку: аграсядзіба «Мажэйкі» Пастаўскага р-на.

Кантактны нумар:  +375 (29) 761 70 17 (дк. Артур Ляшнеўскі SDB)

Абноўлена 23.07.2018 12:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця