XXVІ экуменічная пілігрымка вырушыць з Беластока ў Вільню 16 жніўня.
Штогадовае пешае падарожжа ў віленскі санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай, якое праходзіць пад дэвізам «Моцныя ў духу», завершыцца 25 жніўня.
Пілігрымы пераадолеюць шлях у 300 км, наведваючы па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні.
Маршурт пілігрымкі: Беласток – Шудзялова – Кузніца – Гродна – Азёры – Новы Двор – Радунь – Бутрыманцы – Яшуны – Вільня.
У Гродна вернікі прыйдуць у канцы трэцяга дня свайго падарожжа. Тут да пілігрымкі змогуць далучыцца мясцовыя жыхары. Калі вы хочаце далучыцца да пілігрымкі, да 10 ліпеня звяжыцеся з каардынатарам з беларускага боку кс. Паўлам Безляповічам: +375 (29) 266 77 03).