9 чэрвеня у 12.00 у Воршы (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца асвячэнне новапабудаванага касцёла ў гонар Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыi.
Асвячэнне здзейсняць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевiч, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi, a таксама біскуп Алег Буткевiч, ардынарый Вiцебскай дыяцэзii.
Пасля ўрачыстай св. Iмшы, падчас якой адбудзецца абрад дэдыкацыі святыні, прадугледжана канцэртная праграма з удзелам гурта «Рэха» i пачастунак.
Вернікі аршанскай парафіі Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыi на чале з пробашчам кс. Валерыем Орсікам шчыра запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстасці асвячэння касцёла.
Адрас: вул. Магiлёўская, 81 (Задняпроўе).