Пасвячэнне адбудзецца ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Дыякан Андрэй Бурак паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і святога Дамініка з в. Ракаў (Валожынскі дэканат), дыякан Яўген Баланёў — з Санкт-Пецярбурга. Абодва кандыдаты — выпускнікі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
Пасвячэнне адбудзецца падчас святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пачатак у 12.00.