Пошук

20.03.2018 15:28   Sdb.by / Catholic.by

З 15 па 17 красавіка ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка, вул. Пляханава, 28/1) пройдуць Салезіянскія дні моладзі пад дэвізам «Пане, дай мне гэтай вады». Запрашаецца моладзь ад 16 да 35 гадоў.

Удзельнікаў чакаюць сумесная малітва, канферэнцыі па актуальных пытаннях, карысныя воркшопы, музычна-евангелізацыйны канцэрт.

Зарэгістравацца можна на сайце sdb.by. Запіс удзельнікаў трывае да 5 красавіка.

Па дадатковых пытаннях звяртацца па тэл.: +375 29 389 76 69, кс. Павел Шчарбіцкі SDB.

Праграма:

15 красавіка, нядзеля

  • з 11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 13.00–14.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 14.00–15.30 — урачыстая Эўхарыстыя на распачацце Салезіянскіх дзён моладзі пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
  • 15.30–17.00 — абед (будынак араторыя)
  • 17.00–17.30 — выезд у канцэртную залу
  • 18.00–20.00 — музычна-евангелізацыйная праграма
  • 21.30–22.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (парафіяльная капліца)
  • 23.00 — начлег (сем’і парафіі Св. Яна Хрысціцеля альбо іншыя магчымасці)

16 красавіка, панядзелак

  • 08.00–09.00 — святая Імша з Ютранню
  • 09.00–10.30 — сняданак (будынак араторыя)
  • 11.00–14.00 — сусветнае кафэ Quo vadis Young people?
  • канферэнцыя «Пане, дай мне гэтай вады – папярэджваць, а не караць»
  • 14.00–15.30 — супольны абед для ўсіх удзельнікаў (будынак араторыя)
  • 15.00–Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафіяльная капліца)
  • 15.30–18.00 — воркшопы на тэму «Што хвалюе моладзь?»
    • Грошы — сродак ці мэта? (уменне планаваць і кіраваць фінансавымі сродкамі)
    • Час — ты кіруеш ці падпарадкоўваешся? (уменне кіраваць і кіраваць сваім часам)
    • Сусветнае інтэрнэт-павуцінне (Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, камп’ютарныя гульні)
    • Зварыць суп ці заварыць кашу? (міжасабовыя адносіны/ненасільнае вырашэнне канфліктных сітуацый)
    • Сям’я — царства бацькі, свет мамы ці рай дзіцяці (дынаміка сямейных адносін)
  • 18.00–18.30 — завяршэнне канферэнцыі (падвядзенне вынікаў)
  • 18.30–19.00 — Нешпары і «слоўка на дабранач» (будынак араторыя)
  • 19.00 — выезд у горад у складзе груп па інтарэсах (вячэра індывідуальна ў горадзе)
  • 22.00 — начлег (сем’і парафіі Св. Яна Хрысціцеля альбо іншыя магчымасці)

17 красавіка, аўторак

  • 08.00–09.30 — сняданак (будынак араторыя)
  • 09.30–10.00 — ранішнія малітвы (будынак араторыя)
  • 10.00–11.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 11.00–12.30 — урачыстая святая Імша на завяршэнне Дзён моладзі пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча (парафіяльная капліца)
  • 13.00–14.30 — падвядзенне вынікаў Салезіянскіх дзён моладзі 2018 (будынак араторыя)
  • 14.30–16.00 — супольны абед для ўдзельнікаў (будынак араторыя)
  • 16.00 — OPEN AIR
Абноўлена 22.03.2018 11:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.