Вядомы польскі рэкалекцыяніст кс. Ян Рэчак 9–11 сакавіка па запрашэнні біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB правядзе рэкалекцыі ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў г. Магілёве.
Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Таксама па тэме:
- Расклад набажэнстваў і рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска
- Расклад набажэнстваў і рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Магілёўскага рэгіёна
- Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у Віцебскай дыяцэзіі
Праграма:
9 сакавіка, пятніца
- 09:00 — святая Імша з навукай, пасля Імшы Крыжовы шлях правядзе рэкалекцыяніст
- 12:00 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, набажэнства «24 гадзіны для Пана» з малітвай праслаўлення
- 17:30 — Крыжовы шлях правядзе рэкалекцыяніст
- 18:30 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, набажэнства «24 гадзіны для Пана» з малітвай праслаўлення і ўсяночная адарацыя
10 сакавіка, субота
- 09:00 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення і аздараўлення
- 12:00 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення і аздараўлення, індывідуальнае благаслаўленне ўдзельнікаў
- 18:30 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення, індывідуальнае благаслаўленне ўдзельнікаў
11 сакавіка, нядзеля
- 09:00 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — Песні жальбы
- 11:00 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення і аздараўлення
- 13:00 — святая Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў
- 15:00 — святая Імша з навукай у Бялынічах, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення і аздараўлення, індывідуальнае благаслаўленне ўдзельнікаў
- 18:30 — святая Імша з навукай, пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай праслаўлення і аздараўлення, індывідуальнае благаслаўленне ўдзельнікаў