![](/3/images/news/2017/12/2017-12-06-phoca_thumb_l_2015-12-17-mediki-007.jpg)
Фота Віталія Палінеўскага
Аплаткавыя сустрэчы з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB у Магілёўскім рэгіёне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будуць праходзіць з 20 снежня 2017 г. да 7 студзеня 2018 г.
20 снежня
- 18.30 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі малітоўных груп і рэлігійных рухаў «Легіён Марыі», «Жывы Ружанец» і валанцёрамі «Карытас» у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказныя — кс. Віталій Маргуноў, кс. Юзаф Сярпейка)
27 снежня
- 18.30 — сустрэча з пралайферамі дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» ў Магілёве, вул. Сурганава, 21 (адказны — Уладзіслаў Валаховіч)
28 снежня
- 18.00 — святая Імша і сустрэча з міністрантамі і іх бацькамі ў парафіі Св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве (адказныя — а. Раман Шульц ОР і а. Павел Мажэйка ОР)
29 снежня
- 18.30 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі пілігрымкі Магілёў-Бялынічы ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказны — кс. Юзаф Сярпейка)
30 снежня
- 09.00 — святая Імша і сустрэча з удзельнікамі Клуба каталіцкай інтэлігенцыі ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказныя — Галіна Касцюкевіч і кс. Віталій Маргуноў)
31 снежня, свята Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа
- 11.00 — святая Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў для сем’яў і ўдзельнікаў руху «Хатні Касцёл» у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказныя — кс. Віталій Маргуноў, кс. Юзаф Сярпейка)
2 студзеня
- 12.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі ў парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Магілёве (адказныя — а. Ежы Вежхоўскі CMF і а. Віталій Чабатар CMF)
6 студзеня
- 12.00 — святая Імша і сустрэча з моладдзю ў парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Магілёве (адказныя — а. Ежы Вежхоўскі CMF і а. Віталій Чабатар CMF)
7 студзеня
- 10.00 — святая Імша і сустрэча з дзецьмі, моладдзю, удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў Бабруйскага дэканату ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (адказны — кс. кан. Андрэй Яркавец)
- 18.30 — святая Імша і сустрэча з медыкамі, настаўнікамі, выхаваўцамі і журналістамі ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказныя — кс. Віталій Маргуноў, кс. Юзаф Сярпейка)