Моладзь з усяго свету можа запоўніць электронныя анкеты, падрыхтаваныя сакратарыятам Сінода Біскупаў, да 31 снежня. Першапачаткова тэрмін запаўнення анкет для маладых людзей ад 16 да 29 гадоў павінен быў скончыцца 30 лістапада.
Рашэнне працягнуць дэдлайн прыняла рада сакратарыяту Сінода Біскупаў, пасяджэнне якой з удзелам папы Францішка прайшло на мінулым тыдні ў Ватыкане.
Запоўніць анкеты на англійскай, нямецкай, іспанскай, італьянскай, французскай і партугальскай мовах можна ТУТ››
У межах падрыхтоўкі да Сінода Біскупаў у Рыме прайшлі таксама міжнародныя сустрэчы: у пачатку мая — з удзелам адказных за душпастырства моладзі і падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі ва ўсім свеце, а ў верасні — з’езд, у якім прымалі ўдзел біскупы, эксперты, аніматары і моладзь з розных краін свету.
Сінод Біскупаў пройдзе 3-28 кастрычніка з удзелам іерархаў з усяго свету.