Расклад набажэнстваў у парафіях Гродна і Ліды, якія пройдуць на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых з 1 па 8 лістапада.
Падчас гэтых дзён, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі наведваюць могілкі, а таксама прысутнічаюць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх людзей, якія ўжо адышлі ў вечнасць.
Гродна:
Парафія Св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
- 2 лістапада ў 11.00 — могілкі каля ААТ «Азот»
Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
- 2 лістапада ў 12.30 — францішканскія могілкі
Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
- 4 лістапада ў 13.00 — могілкі ў Багушоўцы
- 4 лістапада ў 11.30 — могілкі ў Русоце
- 4 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Кульбаках
- 4 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Малышчыне
- 7 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Лапенках
Парафія Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых
- 1 лістапада ў 14.30 — старыя Пабернардынскія могілкі
- 2 лістапада ў 12.00 — могілкі ў Аульсе
Парафія Св. Роха, Грандзічы (набажэнствы з працэсіяй)
- 1 лістапада ў 11.00 — могілкі ў Зарыцы
- 2 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Грандзічах
Парафія Св. Максімільяна Марыі Кольбэ і св. Станіслава, Каробчыцы
- 4 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Нямейшах
- 5 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Бялянах
Ліда:
Парафія Божай Міласэрнасці, Ліда-Маладзёжны
- 1 лістапада ў 14.00 — гарадскія могілкі па вул. Зосіна
- 2 лістапада ў 14.00 — жалобная працэсія на могілках
Парафія Узвышэння Святога Крыжа, Ліда-Фара
- 2 лістапада ў 13.00 — могілкі каля капліцы св. Барбары
Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Ліда-Слабодка
- 1 лістапада ў 10.00 — старыя могілкі
- 2 лістапада ў 11.00 — могілкі каля Гродзенскай шашы