Пошук

11.09.2017 11:28   Catholic.by

12 верасня, ва ўспамін Найсвяцейшага Імя Марыі, у мінскім архікатэдральным касцёле адбудзецца парафіяльнае свята, аднаўленне сужэнскіх абяцанняў і цырымонія інаўгурацыі катэдральнага капітула.

Святая Імша пачнецца ў 18.30, яе ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Катэдральны капітул у Мінску ў гонар cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай быў заснаваны 14 студзеня 2017 года Кангрэгацыяй па справах Духавенства. Галоўнымі функцыямі капітула з’яўляецца ўдзел у найбольш урачыстых цэлебрацыях у катэдральным касцёле ў Мінску і ў іншых месцах архідыяцэзіі, арганізацыя ў катэдральным касцёле канферэнцый і сімпозіумаў, прысвечаных дакументам Святога Айца і Апостальскай Сталіцы, паглыбленне культу святога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай, дапамога арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, забеспячэнне вернікам магчымасці прыступаць да сакрамэнту пакаяння праз дзейнасць каноніка пенітэнцыярыя.

На фота: Такі крыж з выявай св. Міхала Арханёла атрымаюць грэміяльныя канонікі

На фота: персцень грэміяльнага каноніка з выявай Маці Божай Будслаўскай

Абноўлена 18.09.2017 20:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця