16-18 жніўня ў Браславе адбудуцца дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 14 гадоў.
Што трэба мець з сабою?
Удзельнікі павінны абавязкова ўзяць спальнік, карымат і дажджавік, прадметы асабістай гігіены і ручнік. Рассяленне будзе па магчымасці ў сем’ях або ў школе.
Абавязковы асабісты ўклад удзельнікаў Дзён моладзі — 5 р. для кожнага ўдзельніка. Грошы здаюцца падчас рэгістрацыі.
Запіс трывае да 10 жніўня. Для таго, каб запісаць вашу групу, трэба даслаць на адрас moladz.vicebsk@gmail.com назву парафіі і спіс удзельнікаў. Для кожнага ўдзельніка трэба напісаць:
- Імя і прозвішча
- Год нараджэння
- Кантактны тэлефон
Запіс індывідуальных удзельнікаў праводзіцца аналагічна, толькі трэба дадаць парафію.
Па любых пытаннях можна пісаць на эмэйл moladz.vicebsk@gmail.com або па тэлефоне +375297189582 (кс. Аляксей)
Праграма:
16 жніўня
- 17.00-19.00 – прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 19.00 – вячэра
- 20.00 – прэзентацыя Дзён моладзі і знаёмства
- 22.30 – рассяленне і заканчэнне дня
17 жніўня
- 8.30 – сняданак
- 9.30 – малітва (споведзь)
- 10.00 – канферэнцыя
- 11.15 – святая Імша
- 13.00 – абед
- 14.00 – экскурсіі, заняткі
- 19.00 – вячэра
- 20.00 – канцэрт гурта Laudans
- 22.30 – заканчэнне дня
18 жніўня
- 8.30 – сняданак
- 9.30 – малітва (споведзь)
- 10.00 – канферэнцыя
- 11.15 – Крыжовы шлях
- 13.00 – абед
- 14.00 – экскурсіі, заняткі
- 18.00 – святая Імша
- 20.30 – вячэра
- 21.15 – сведчанне і заканчэнне ДДМ
- 23.30 – ружанец і працэсія
- 0.00 – святая Імша
19 жніўня
- 8.30 – сняданак
У праграме магчымыя змены.