Пошук

21.07.2017 15:05   Catholic.by
Фота: wsd.grodnensis.by

3-6 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі аб распазнанні паклікання. Тэма селетніх рэкалекцый: «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Паразважаць у цішыні над сваім жыццёвым шляхам запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты ад 14 гадоў.

Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з навучэнцамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле да 1 жніўня. З сабой патрэбна мець комжу (для міністрантаў) і спартыўнае адзенне.

Адказныя за рэкалекцыі: кс. Валерый Быкоўскі (тэл. +375296952469, velcom); кс. Андрэй Лішко (тэл. +375297449961 мтс).

Тэлефон для запісу: (8-0152) 77-02-34 (семінарыя)

 

Праграма рэкалекцый:

3 жніўня:

  • 16.30 - прыезд, размяшчэнне
  • 17.00 - святая Імша
  • 18.00 - вячэра
  • 19.30 - сустрэча, знаёмства
  • 21.30 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.30 - адпачынак

4 жніўня:

  • 8.00 - пад'ём
  • 8.30 - ранішнія малітвы, Ютрань
  • 9.00 - сняданак
  • 10.00 - даклад
  • 11.30 - разважанне над Божым Словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio)
  • 12.30 - святая Імша
  • 13.30 - абед
  • 15.00 - Крыжовы шлях
  • 16.30 - праца ў групах
  • 18.00 - Ружанец
  • 18.30 - вячэра
  • 20.30 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.00 - адпачынак

5 жніўня:

  • 8.00 - пад'ём
  • 8.30 - ранішнія малітвы
  • 9.00 - сняданак
  • 10.00 - даклад
  • 11.30 - святы Ружанец
  • 12.30 - сустрэча
  • 13.30 - абед
  • 15.00 - выезд на Аўгустоўскі канал
  • 17.30 - святая Імша
  • 18.30 - супольны адпачынак, вясёлы вечар
  • 22.00 - адпачынак

6 жніўня:

  • 8.00 - пад'ём
  • 8.30 - ранішнія малітвы
  • 9.00 - сняданак
  • 10.00 - агульная сустрэча, падвядзенне вынікаў
  • 11.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 12.00 - святая Імша
  • 13.30 - абед
  • Заканчэнне, ад'езд
Абноўлена 05.08.2017 19:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа