Парафія святых Пятра і Паўла ў Жупранах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат) сумесна з Ашмянскім райвыканкамам у суботу, 29 жніўня, запрашае да ўдзелу ў супольным святкаванні 150-годдзя з дня пабудовы касцёла, падчас якога адбудзецца пасвячэнне касцёла і алтара.
Душпастырскае служэнне ў парафіі нясуць салезіяне ксяндза Боско.
Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліць і пасвячэнне здзейсніць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Праграма святкавання:
- 10.30 — адарацыя падзякі і праслаўлення;
- 11.30 — гістарычны экскурс у мінулае жупранскага касцёла;
- 11.50 — прывітанне біскупа перад галоўным уваходам у касцёл;
- 12.00 — святая Эўхарыстыя з абрадам пасвячэння касцёла і алтара;
- 13.30 — эўхарыстычная працэсія;
- 14.20 — пачастунак для гасцей (каля касцёла) і бяспройгрышная латарэя графа Гутэн-Чапскага;
- 15.00 — святочны канцэрт харавой і інструментальнай музыкі «150 год надзеі і веры» (будынак касцёла).
Каля касцёла прадугледжаны:
- Фудкорты і кірмашовыя палаткі (дарога ад вул. Багушэвіча ў бок галоўнага ўваходу на могілкі);
- зона гульняў і забаў для дзяцей і моладзі (тэрыторыя араторыя за касцёлам);
- паркоўка для аўтамабіляў (поле збоку ад касцёла);
- гістарычныя стэнды і фотазона (тэрыторыя касцёла).
Пробашч ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB і вернікі парафіі шчыра запрашаюць да супольнай малітвы і святкавання ўсіх жадаючых.







