Пошук

28.07.2026 19:10   grodnensis.by

3 жніўня ў касцёле святога Вацлава ў Ваўкавыску (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе Імша ў інтэнцыі ксяндза Андрэя Зайко ў трыццаты дзень пасля яго смерці.

Пачатак у 12.00.

Духавенства, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі запрашаюцца разам памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

Ксёндз Андрэй нарадзіўся 17 лютага 1977 года, паходзіў з парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску. Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў 19 мая 2001 года ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Быў вікарыем гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа, потым пробашчам парафій Маці Божай Ружанцовай у Граўжышках (Ашмянскі дэканат) і Найсвяцейшага Імя Марыі ў Рэплі (Ваўкавыскі дэканат). Шмат гадоў быў суддзёй касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама рэзідэнтам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Неспадзявана адышоў у вечнасць 2 ліпеня ва ўзросце 49 гадоў.

Абноўлена 28.07.2026 19:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа