Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 19 кастрычніка адышоў у вечнасць Станіслаў Буклярэвіч, тата ксяндза Уладзіміра Буклярэвіча SAC, пробашча парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат).
Пахаванне спачылага адбудзецца ў панядзелак 20 кастрычніка ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат). Пасля літургіі адбудзецца пахаванне на парафіяльных могілках.
- Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 12.00.
Просьба да святароў узяць з сабой альбы і стулы.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…







