Пошук

07.11.2024 14:12   Catholicnews.by

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае юнакоў і дзяўчат на 39-ы Сусветны дзень моладзі ў суботу 23 лістапада, напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.

Сёлетняя сустрэча моладзі з парафій Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца ў Полацку і будзе праходзіць пад дэвізам: «Тыя, хто спадзяецца на Пана, ідуць нястомна» (Іс 40, 31).

Месца правядзення — касцёл святога Андрэя Баболі (г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50).

У праграме сустрэчы: канферэнцыя, святая Імша з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, адарацыя з малітвай праслаўлення.

Пачатак — 23 лістапада ў 13.00; заканчэнне а 21-й гадзіне.

Узрост: ад 14 гадоў.

Ахвяраванне: 5 руб.

  • Запіс да 18 лістапада праз электронную пошту:

ddm.vicebsk@gmail.com

або па тэл.:

+375 (29) 566 48 33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.