У суботу 26 кастрычніка айцы дамінікане, якія нсуць служэнне ў Магілёве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), запрашаюць на начное чуванне са святой каралевай Ядзвігай.
Гэта першае з дзевяці чуванняў, якія будуць адбывацца кожны месяц у трэцюю або чацвёртую суботу месяца.
- Пачатак — у 22.00; заканчэнне — каля 3.20.
У межах чування будзе прадстаўлена канферэнцыя на тэму адной з дзевяці цнотаў святой каралевы Ядзвігі, пасля — абмеркаванне ў групах, навэнна, Ружанец, апоўначы — Эўхарыстыя. Прысутныя будуць удзельнічаць у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзяліцца словам Божым, будзе таксама магчымасць папіць гарбаты. На заканчэнне чування — вяночак да святога Міхала Арханёла.
Арганізатары заахвочваюць у суботу перад чуваннем пасціцца (паводле магчымасці), а чуванне разам з постам ахвяраваць у інтэнцыі міру ў свеце, за Сінод Біскупаў у Рыме, за нашыя сем’і і ў асабістых інтэнцыях.
Для асобаў з іншых мясцін ёсць магчымасць начлегу ў Магілёве.