Пошук

24.06.2024 05:15   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Ірыны Рыміні

У панядзелак 24 чэрвеня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначаць адпустовую ўрачыстасць.

З гэтай нагоды парафіяльную супольнасць, служэнне ў якой нясуць ксяндзы салезіяне, наведае Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Іерарх узначаліць цэлебрацыю святой Імшы і эўхарыстычную працэсію па прыкасцёльнай тэрыторыі.

Пачатак у 19.00.

Адрас: вул. Пляханава 24 Б/1

Ксяндзы салезіяне, якія нясуць душпастырскае служэнне ў парафіі, ад імя парафіянаў запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх ахвотных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.